ПОСТ ПОСТ
'; $output = $button . $output; break; case 'bottom': $button = '
Фестываль навучальных гурткоў

Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (6-14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г.
На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі.
У Вас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з новым поглядам на навучальныя гурткі для дарослых.

Праграма Фестывалю
11.00 – 12.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
12.00 – 12.30 – Адкрыццё Фестывалю.
12.30 – 14.00 – Прэзентацыя кніг і праектаў з выкарыстаннем метада навучальных гурткоў
12.30 – 14.00 – Павядзенне першай серыі майстар-класаў
14.00 – 15.00 – Абед.
15.00 – 16.30 – Павядзенне другой серыі майстар-класаў
16.30 – 17.00 – Перапынак.
17.00 – 18.30 – Круглы стол “Навучальныя гурткі: перспектывы развіцця ў Беларусі”.
17.00 – 18.30 – Павядзенне трэцяй серыі майстар-класаў
18.30 – 19.00 – Прэзентацыя вынікаў працы майстар-класаў
19.00 – 22.00 – Культурная праграма.
     
Запланаваныя тэмы майстар-класаў: “Мая кар’ера”, “Права на кожны дзень”, “Гульнёвыя тэхналогіі пры працы з групай” , “Казкатэрапія”, “Экалогія жыцця”,  “Жаночае лідэрства”, “Беларускія Каляды”, “Фларыстыка”, “Мая сям’я” і інш.

Акрамя таго, будуць працаваць выставы:
 - кніг і выданняў пра навучальныя гурткі,
- стэндаў, якія прысвечаны навучальным гурткам,
- фларыстычных твораў

Таксама падчас Фэстывалю будзе праведзены конкурс па дзвюм намінацыям: “лепшы стэнд” і “лепшы майстар-клас”. Узнагарода пераможцаў (вызначаць якіх будуць удзельнікі Фестывалю) адбудецца падчас культурнай праграмы.

Мы будзем рады Вас бачыць на Фестывалі навучальных гурткоў, які адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау па наступнаму адрасе: г. Мінск, пр. Газеты “Правда”, 11 (праезд да прыпынку “Медыцынскі універсітэт”).

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць анкету і даслаць да 30 лістапада па электроннай пошце: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script з пазнакай “Фестываль”,

альбо па факсе + 375 17 269 90 35.  

 





Забылі пароль?
ПОСТ
тэл.: +375 17 269 90 34
факс.: +375 17 269 90 35
эл. пошта: center_post@tut.by
Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”.
Зарэгістравана 20 чэрвеня 1997 года Упраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама.
Пасведчанне аб рэгістрацыі №05/0590.